Старонка:Лес шуміць (1920).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

Мо‘ такі й дайшло-б у іх ужо й да разбою, але пан зашкодзіў: тупнуў нагою, — яны й паціхлі.

— „Ціха вы, — кажа, — чортавы дзеці! Мы-ж сюды не дзеля разбою прыехалі. Трэба маладых вітаці, а пасьля пад вечар, на балото паляваць. Гайда за мною!“

Павярнуўся пан і пайшоў з хаты; а пад дзеравам даязджачые ўжо й закуску прышыкавалі. Пайшоў за панам Багдан, а Апанас стрымаў Рамана ў прымне.

— „Ня злуй ты на мяне, братко, — кажа казак, — паслухай, што табе Апанас скажа: бачыў ты, як я ў пана каля ног качаўся, боты ў яго цалаваў, каб ён Аксану за мяне аддаў? Ну, Бог з табою, чалавеча… Цябе поп акруціў, гэтакі лёс мусі! Дык ня стрывае маё сэрцо, каб люты вораг ізноў і над ёю і над табою пацяшаўся. Гэй-гэй! Ніхто таго ня ведае, што ў мяне на сэрцы… Дык лепей я й яго й яе стрэльбаю замест пасьцелі пакладу ў сырую землю…“

Паглядзеў Раман на казака ды пытаецца:

— „А ты, казача, часамі, з глузду ня з‘ехаў?“

Ня чуў я, што Апанас на гэта стаў Раману паціху ў прымне гаварыць, толькі чуў, як Раман яго па плячы стукнуў.

— „Ох, Апанас, Апанас! Вось які на сьвеце народ благі ды хітры! А я-ж нічога гэтага, жывучы ў лесе, й ня ведаў. Эгэ, пане, пане, ліха ты на сваю галаву надумаў!..“

— Ну, — кажа яму Апанас, — ідзі цяпер і не паказвай выгляду, найбольш за ўсё перад Багданом. Неразумны ты чалавек, а гэты панскі сабака хітры. Дык глядзі: панскай гарэлкі шмат ня пі, а калі адправіць цябе з даязджачымі на балото, а сам захоча