Старонка:Лес шуміць (1920).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

застацца, вядзі іх да старога дуба й пакажы ім аб‘ездную дарогу, а сам, скажы, наўпрасткі пойдзеш па лесе… Ды чым барджэй сюды вяртайся.

— „Добра, — кажа Раман. — Зьбяруся на паляваньне, стрэльбу ня шротам набью і ня „лёткай“ на птушку, а добраю куляй на медзьвядзя…“

Вось і яны выйшлі. А ўжо пан сядзіць на дыване, прыказаў падаць пляшку і чарку, налівае ў чарку гарэлкі ды частуе Рамана. Эгэ, добрая была ў пана і пляшка, і чарка, а гарэлка яшчэ лепшая. Чарачку выпьеш — душа радуецца, другую выпьеш — сэрцо калоціцца ў грудзях, а калі чалавек няпрывычны, дык ад трэйцяй чаркі і пад лавай качаецца, калі баба на лаву не пакладзе.

Эгэ, кажу табе, хітры быў пан! Хацеў Рамана напаіць сваёй гарэлкаю дапьяна, а яшчэ такой і гарэлкі ня бывала, каб Рамана пакаціла. Пье ён з панскіх рук чарку, пье і другую, і трэйцю выпіў, а ў самога толькі вочы, як у воўка загараюцца ды вусам чорным пацягвае. Пан навет засердаваў.

— „Вось-жа, сын варожы, як здорава гарэлку локча, а сам і вокам не маргне! Другі даўно ўжо заплакаў-бы, а ён глядзеце, людзі добрые, яшчэ ўсьмяхаецца…“

А ведаў варожы пан добра, што калі ўжо чалавек ад гарэлкі заплакаў, дык хутка ўжо й саўсім чуба на стол павесіць. Ды на той раз не на такога напаў.

— „А з чаго-ж мне, — Раман адказвае, — плакаць? Навет, можа, гэта ня добра было-б. Прыехаў да мяне міласьцівы пан вітаці, а я вось дый пачаў-бы раўсьці, як баба. Дзякуй Богу, няма ад чаго мне яшчэ плакаць, няхай лепей мае ворагі плачуць…“