Старонка:Лес шуміць (1920).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

— „Значыцца, — пытае пан, — ты рад?“

— „Эгэ! А чаму я магу быць ня рад?“

— „А помніш, як мы цябе бізунамі сваталі?“

— „Як-жа мне ня помніць! Вось-жа й кажу, шчо неразумны чалавек быў, ня ведаў, што горка, што соладка. Бізун горкі, а яго лепей, як бабу, любіў. Вось, дзякуй вам, міласьцівы пане, што навучылі мяне, дурня, мёд есьці.“

— „Добра, добра, — пан яму кажа. — Затое й ты мне зрабі ласку: вось пойдзеш з даязджачымі на балото, настраляй чым болей птушак, ды непраменна глухога цецярука дастань.“

— „А калі-ж гэта пан нас на балото пасылае?“ — пытаецца Раман.

— „Ды вось, выпьем яшчэ. Апанас нам песьню пасьпявае, дый з Богам.“

Паглядзеў Раман на яго дый кажа пану:

— „Вось ужо гэта і трудна: час ня раньні да балота далёка, а да таго-ж яшчэ і вецер па лесе шуміць, на-нач будзе бура. Як-жа ж цяпер гэткую, асьцярожную птушку забіць?“

А ўжо пан падпіў, ды падпіўшы быў моцна злы. Пачуў як чэлядзь паміж сабой шаптацца пачала, кажуць, што, вось, — „Раманава праўда, загудзе хута бура“, — і засердаваў. Стукнуў чаркаю, павёў вачыма, — ўсе й паціхлі.

Адзін Апанас не спалохаўся; выйшаў ён па панскім слове песьні сьпяваць з бандураю, пачаў бандуру наводзіць, сам паглядзеў збоку на пана дый кажа яму:

— „Апамятайся, міласьцівы пане! Дае-ж гэта відано, каб на нач ды яшчэ ў буру, людзей па цёмным лесе за птушкаю ганяць?“