Старонка:Лес шуміць (1920).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

Вось ён які быў адважны! Іншые, вядомая рэч, панскіе „крапакі“, баяцца, а ён — вольны чалавек, казацкага роду. Прывёў яго невялічкім хлопцам стары казак — бандурысты з Украіны. Там, хлопча, людзі нешта нашумелі ў горадзе Умані. Вось старому казаку выпаралі вочы, абрэзалі вушы й пусьцілі яго такога па сьвеце. Хадзіў ён, хадзіў пасьля таго па местах і вёсках і забрыў у нашу старану з павадыром, хлопчыкам Апанасам. Стар пан ўзяў яго да сябе, бо любіў добрые песьні. Вось стары памёр, — Апанас пры дварэ й вырас, Любіў яго новы пан так сама і цярпеў ад яго, часамі, гэткае славо, за якое іншаму спусьцілі-б тры скуры.

Так і цяпер: засердаваў быў спачатку, думалі, што ён дасьць казаку, а пасьля кажа Апанасу:

— „Ой, Апанас, Апанас. Разумны ты хлопец, а таго, мусі, ня ведаеш, што між дзьвярэй ня трэба носу сунуць, каб як-нібудзь не зашчамілі…“

Вось ён якую загануў загадку! А казак такі адразу й зразумеў. І адказаў казак пану песьняю. Ой, каб і пан зразумеў казацкую песьню, дык можа быць яго пані над ім не разьлівалася-б сьлязьмі.

— „Дзякую, пане, за навуку, — сказаў Апанас, — вось-жа я тябе затое пасьпяваю, а ты слухай.“

І ўдарыў па струнах бандуры.

Пасьля падняў галаву, паглядзеў на небо, як у небе арол шыбае, як вецер цёмные хмары ганяе. Наставіў вуха, паслухаў, як высокіе хвоі шумяць…

Ды йзноў ударыў па струнах бандуры.

Эй, хлопча, не давялося табе чуці, як іграў Апанас Швыдкі, а цяпер ужо і не пачуеш! Вось жа й ня хітрая штука бандура, а як яна ў чалавека, які ўмее, добра гаворыць. Бывала, прабяжыць па ёй ру-