Старонка:Лес шуміць (1920).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

Эгэ! Раптам чую, нехта каля хаты ходзіць… падышоў да дзерава, панскага каня адвязаў. Захроп конь, стукнуў каптытам, як пусьціцца ў лес, хутка і тупат заціх… Пасьля чую, нехта йзноў па дарозе скача, ўжо да будкі. Пад‘ехаў зусім, саскокнуў з сядла на землю і проста пад вакно:

— „Пане, пане!“ — крычыць голасам старога Багдана.

— „Ой, пане, адчыні хутчэй! Воражы казак ліхо надумаў, мусі: твайго каня на лес пусьціў…“

Не пасьпеў стары дагаварыць, нехта яго ззаду схапіў. Спалохаўся я, чую — нешта упало…

Адчыніў пан дзьверы, са стрэльбаю выскачыў, а ўжо ў прымне Раман яго захапіў, ды проста за чуб, ды аб землю…

Вось, бачыць пан, што яму ліха, ды кажа:

— „Ой, пусьці, Ромусь! Гэтак ты маё дабро помніш?“

А Раман яму адказвае:

— „Помню я, воражы пане, і да мяне і да мае жонкі. Вось-жа я табе цяпер за дабро заплачу…“

А пан кажа ізноў:

— „Заступіся, Апанас, мой верны слуга! То-ж я любіў цябе, як роднага сына.“

А Апанас яму адказвае:

— „Ты свайго вернага слугу прагнаў, як сабаку. Любіў мяне так, як палка любіць плечы, а цяпер так любіш, як плечы палку… То-ж я цябе прасіў, я маліў, — ты не паслухаў…

Вось пачаў пан тут і Аксану прасіць:

— „Заступіся ты, Аксана, ў цябе сэрцо добрае.“

Выбегла Аксана, пляснула рукамі: