Старонка:Лес шуміць (1920).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

А лес і сапраўды шумеў, ой, як шумеў!

Праседзелі мы яшчэ некалькі часу, чую я: стукнуло нешта па лесе, быццам як са стрэльбы.

— „Аксана, — кажу, — галубка, а хто-ж гэта са стрэльбы страляе?“

А яна, небарака, ўсё мяне калыша і ўсё кажа:

— „Маўчы, маўчы, хлопчык, гэта гром Божы загрымеў па лесе.“

А сама ўсё плача й мяне моцна да грудзей прытуляе, калыша: „Лес шуміць, лес шуміць, хлопчыку, лес шуміць“…

Вось я ляжаў у яе на руках і заснуў…

А назаўтра, хлопча, прачхнуўся, гляджу: сонцо сьвеціць, Аксана адна ў хаце, апранутая сьпіць. Прыпомніў я ўчарайшае і думаю: гэта мне такое прысьнілося.

А яно ня прысьнілося, ой, ня прысьнілося, а было сапраўды. Выбег я з хаты, пабег у лес, а ў лесе птушкі шчабечуць і раса на лісьцях блішчыць. Вось дабег да кустоў, а там і пан і даязджачы ляжаць сабе ўпоруч. Панок спакойны і белы, а даязджачы сівы, як голуб, і строгі, якраз быццам жывы. А на грудзях і ў пана і ў даязджачага кроў.

...........

— Ну, а што-ж сталося з іншымі? — спытаўся я, бачачы, што дзед схіліў галаву і змоўчаў.

— „Эгэ! Вось-жа ўсё так і сталося, як сказаў казак Апанас. І сам ён доўга ў лесе жыў, хадзіў з хлопцамі па вялікіх дарогах, ды па панскіх сядзібах. Такі казаку лёс з роду быў прызначаны: бацькі гайдамачылі й яму тое самае на долю прыйшлося. Ня раз ён, хлопча, прыходзіў да нас у гэту самую хату,