Старонка:Лес шуміць (1920).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

бы лашчачы шэрымі вачыма; калі-не-калі ён трос сваімі кучаравымі валасамі, яго сьмех зьвінеў неяк нязвычайна заразьліва.

— „А ці не расказваў вам стары, — запытаўся Максім, — старую бывальшчыну пра нашага дзеда?“

— „Але, расказваў“ — адказаў я.

— „Ну, ён заўсёды вось гэтак! Лес зашуміць мацней, яму старое і прыпомніцца. Цяпер цэлу ноч ніяк не засьне.“

— „Саўсім дзіця малое“, — дадала Матруна, наліваючы старому капусты.

Стары быццам і не разумеў, што гавораць, напэўна-ж, пра яго. Ён саўсім апусьціўся, калі-не-калі бяз-дай-рацыі ўсьмяхаўся, ківаючы галавою; толькі калі знадворку налятаў на хату вецер, што парывамі бушаваў па лесе, ён пачынаў трывожыцца і настаўляў вухо, прыслухваючыся да нечага з спалоханым выглядам.

Хутка ў лясной хатцы ўсе змоўкло. Мутна сьвяціў пагасаючы каганец, ды сьвяршчок званіў сваю аднастайна-крыклівую песьню… А ў лесе, здавалося, йшла гутарка тысячы магутных. Хаця й ня моцных галасоў, якіе аб нечым страшна пераклікаліся ў цемры. Здавалося нейкая страшэнная сіла, вядзе там, напоцемку, неспакойную нараду, зьбіраючыся са ўсіх бакоў наваліцца на бедную, закінутую ў лесе халупку. Калі-не-калі сумны рогат мацнеў, рос, прыліваў і тады дзьверы паддрыгвалі, ўсе роўна як бы хто, злосна сыкаючы, напірае на яе знадворку, а ў коміне начная бура з жалеснай пагрозаю выводзіла, за сэрцо хапаючую, ноту. Пасьля на час парываньні буры сьціхалі, страшэнная ціша таміла палахлівае