Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

дворніка — ён сьпіць паміж карэньнямі. Хай адамкне, тады я зьлезу“. Лісіца пачала шукаць дворніка і забрахала. Сабака жыва схапіўся і задушыў лісіцу.

КОНЬ і КАНЮХ.

Канюх краў у Каня авёс і прадаваў, а Каня кожны дзень чысьціў. Конь і кажа: „калі напраўду хочаш, каб я быў харошы, дык аўса майго не прадавай“.

ЖАБА і ЛЕУ.

Леў пачуў: — Жаба, гучна кумкае, і падумаў, што вялікі зьвер гэтак гучна крычыць. Ён пачакаў крыху, бачыць выпаўзае Жаба з балота. Леў раздушыў яе лапаю і сказаў: „глядзець няма на што, а як спалохаўся“.

КОНІК і МУРАШКІ.

Увосень у Мурашак падмокла пшаніца: яны яе сушылі. Галодны Конік папрасіў у іх есьці. Мурашкі сказалі: „што-ж ты летам не назьбіраў корму?“ Ён сказаў: „часу ня было: песьні пяяў“. Яны засьмяяліся і кажуць: „Калі летам іграў, дык зімою скачы“.

КУРЫЦА і ЗАЛАТЫЯ ЯЙКІ.

У аднаго гаспадара Курачка нясла залатыя яйкі. Яму захацелася адразу якнайбольш золата, і ён забіў курыцу (ён думаў, што ў сярэдзіне ў ёй вялікі камяк золата), а яна была гэткая-ж самая, як і ўсе куры.