Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

Так і ахнуў Жылін — пазнаў Кастыліна. І яго злавілі. Пасадзілі іх побач; пачалі яны расказваць адзін аднаму, а татары маўчаць, пазіраюць. Расказаў Жылін, як з ім справа была, Кастылін расказаў, што конь пад ім стаў і стрэльба не спаліла, і што гэты самы Абдул нагнаў яго і ўзяў.

Падскочыў Абдул, паказвае на Кастыліна, нешта кажа. Ператлумачыў тлумач, што яны цяпер абодва аднаго гаспадара, і хто першы грошы дасьць, таго раней пусьцяць.

— Вось, — кажа Жыліну, — ты ўсё злуеш, а таварыш твой ціхі: ён напісаў пісьмо дамоў, пяць тысяч монэтаў прышлюць. Вось яго і карміць будуць добра і крыўдзіць ня будуць.

Жылін і кажа: :

— Таварыш, як сабе хоча: ён мо‘ багаты, а я небагаты. Я, — кажа, — як сказаў, так і будзе. Хочаце — забівайце, — карысьці вам ня будзе, а больш як 500 рублёў не напішу.

Памаўчалі. Раптам падскочыў Абдул, дастаў сундучок, выняў пяро, паперы кавалак, чарніла, падсунуў Жыліну, ляснуў па плячы, іпаказвае: „пішы.“ Згадзіўся на 500 рублёў.

— Пачакай яшчэ, — кажа Жылін тлумачу, — скажы ты яму, каб ён нас карміў добра, апрануў, абуў як трэба, каб трымаць разам, нам весялей будзе, і каб калодку зьняў. — Сам глядзіць на гаспадара і сьмяецца. Сьмяецца і гаспадар. Выслухаў і кажа:

Вопратку найлепшую дам: і чаркеску і боты, хоць жаніцца. Карміць буду, як князёў. А калі хочуць жыць разам, дык хай жывуць у хляве. А калодкі нельга зьняць, — уцякуць.