Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/104

Гэта старонка не была вычытаная

Дзе быў брод, там на тры аршыны вада пашла каменьні варочае. Усюды ручаі бягуць, гук стаіць па горах. Вось, як прайшлі грымоты, усюды па вёсцы ручаі цякуць. Жылін выпрасіў у гаспадара ножык, выразаў валак, дошчачкі, кола аперыў, а да кола на двух канцох лялькі прырабіў.

Прынясьлі яму дзяўчынкі лапеньчыкаў; апрануў ён лялькі: адна — мужык, другая — баба; умацаваў іх, паставіў кола на ручай. Кола круціцца, а лялькі паддзыгаюць.

Сабралася ўся вёска: хлопчыкі, дзяўчаткі, бабы і татары прыйшлі, языком лузгаюць:

— Ай, урус! ай, Іван!

Быў у Абдула гадзіньнік расейскі, зломаны. Паклікаў ён Жыліна, паказвае, языком лузгае. Жылін кажа:

— Давай, папраўлю.

Узяў, разабраў ножыкам, разлажыў; ізноў зладзіў, аддаў. Ідзе гадзіньнік.

Уцешыўся гаспадар, прынёс яму бэшмэт свой стары, увесь у лахманох, падарыў. Няма чаго рабіць — узяў: і то спатрэбіцца накрыцца ўночы.

З таго часу прайшла аб Жыліне слава, што ён майстар. Пачалі да яго з далёкіх вёсак прыяжджаць— хто замок на стрэльбу або на пісталет паправіць прынясе, хто гадзіньнік. Прывёз яму гаспадар прыладзьдзе: і абцужкі, і дрылікі, і напільнічак. Захварэў неяк татарын. Прыйшлі да Жыліна: „ідзі, палячы“. Жылін нічога ня ведае, як лячыць. Пайшоў, паглядзеў, думае: „а можа й паздаровее сам“. Пайшоў у хлеў,