Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/105

Гэта старонка не была вычытаная

узяў вады, памяшаў. Пры татарах пашаптаў на ваду, даў выпіць. Выздаравеў на яго шчасьце татарын. Пачаў Жылін разумець паіхняму. І якія татары прывыклі да яго, дык, калі трэба, клічуць: Іван, Іван, а некаторыя ўсё, як на зьвяра, паглядаюць.

Чырвоны татарын ня любіў Жыліна. Як убачыць, надуецца і проч адвернецца, або вылае. Быў яшчэ ў іх стары, жыў ён не ў ауле, а прыходзіў з-пад гары. Бачыў яго Жылін толькі, калі ён у мэчэт прыходзіў Богу маліцца. Ён быў росту маленькага, на шапцы ў яго белы ручнік абмотаны. Бародка й вусы падстрыжаныя, белыя, як пух, а твар зморшчаны і чырвоны, як цэгла. Нос кручком, як у каршуна, а вочы шэрыя, злыя, і зубоў няма — толькі два клыкі. Ідзе, бывала ў чалме сваёй, палкай падпіраецца, як воўк азіраецца. Як убачыць Жыліна, дык захрапе і адвернецца.

Пайшоў раз Жылін пад гару — паглядзець, дзе жыве стары. Зыйшоў па сьцежачцы, бачыць — садочак, абгароджа каменная; з-за абгароджы чарэшні, шапталы і хатка з плоскаю стрэшкаю. Падыйшоў ён бліжэй, бачыць — вульлі стаяць плеценыя з саломы, і пчолы лятаюць, гудуць. І стары стаіць на каленках, штосьці калупаецца каля вульля. Падняўся Жылін вышэй паглядзець і загрымеў калодкаю. Стары аглянуўся — як пісьне; выцягнуў з-за пояса пісталет, у Жыліна выстраліў. Ледзь здалеў за камень прытуліцца.

Прыйшоў стары да гаспадара Жыліна. Паклікаў гаспадар Жыліна, сам сьмяецца і пытаецца:

— Чаго-ж ты да старога хадзіў?