Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/106

Гэта старонка не была вычытаная

— Я, кажа, яму благога не зрабіў. Я хацеў паглядзець, як ён жыве.

Перадаў гаспадар.

А стары злуе, сычыць, нешта лапоча, клыкі свае вышчарыў, махае рукамі на Жыліна.

Жылін не зразумеў усяго, але зразумеў, што стары кажа гаспадару забіць расейцаў, і ня трымаць іх у ауле. Пайшоў стары.

Пачаў Жылін пытацца ў гаспадара: што гэта за стары? Гаспадар і кажа:

— Гэта вялікі чалавек! Ён першы джыгіт быў, ён шмат расейцаў пабіў, багаты быў. У яго было тры жонкі і 8 сыноў. Усе жылі ў аднэй вёсцы. Прыйшлі расейцы, зруйнавалі вёску і сем сыноў забілі. Адзін сын застаўся і перадаўся расейцам. Стары паехаў і сам перадаўся расейцам. Пажыў у іх тры месяцы, знайшоў там свайго сына, сам забіў яго і ўцёк. З таго часу ён кінуў ваяваць, пайшоў у Мэкку — Богу маліцца, дзеля гэтага ў яго чалма. Хто ў Мэкцы быў, той завецца хаджы і чалму накладае. Ня любіць ён вашага брата. Ён кажа цябе забіць; але мне нельга забіць, — я за цябе грошы заплаціў; ды я цябе, Іван, палюбіў, я цябе ня то, што забіць, — я цябе і пушчаць ня думаў-бы, каб слова ня даў.

Сьмяецца сам, прыгаварвае парасейску: „твая, Іван, хорош, — мая, Абдул, хорош!“

IV.

Пражыў гэтак Жылін месяц. Удзень ходзіць па ауле або майструе, а як ноч прыдзе, заціхне ў ауле, дык ён у сябе ў хляве капае. Цяжка