Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/107

Гэта старонка не была вычытаная

было капаць ад каменьняў, але ён напільнікам каменьні цёр, і пракапаў ён пад сьцяной дзіру, каб можна было пралазіць. „Каб толькі, — думае, — мне месца добранька пазнаць, у які бок ісьці. Ды ня кажа ніхто з татараў“.

Вось ён выбраў час, як гаспадар выехаў; пайшоў па палудні за аул, на гару, — хацеў адтуль месца паглядзець. А калі гаспадар выяжджаў, дык ён загадаў малому за Жыліным хадзіць, з вачэй яго ня спускаць. Бяжыць за Жыліным, крычыць:

— Ня ідзі! Бацька не загадваў. Зараз народ паклічу!

Пачаў яго Жылін угаварваць.

— Я, кажа, далёка не пайду — толькі на тую гару паднімуся: мне траву трэба знайсьці — ваш народ лячыць. Хадзем са мною; я з калодкаю не ўцяку. А табе заўтра лук зраблю і стрэлы.

Угаварыў малога, пайшлі. Глядзець на гару — недалёка, а з калодкаю цяжка; ішоў, ішоў, ледзь дабраўся. Сеў Жылін, пачаў месца разглядаць. На паўдні, за хлеў лагчына, табун ходзіць, і аул другі ўнізочку відаць. Ад аулу другая гара — яшчэ страшней; за тэй гарою — яшчэ гара. Паміж гораў лес сінее, а там яшчэ горы — усё вышэй і вышэй паднімаюцца. А вышэй за ўсе — белыя, як цукер, горы стаяць пад сьнегам. І адна сьнегавая гара вышэй за іншыя шапкаю стаіць. На ўсход і на захад — усё гэткія самыя горы; дзе-ня-дзе ауды дымяць у міжгор‘ях. „Ну, думае, гэта ўсё іхняя старана“. Пачаў глядзець у расейскі бок, пад нагамі рэчка, аул свой, садочкі навокала. На рэчцы — як лялькі маленькія відаць — бабы сядзяць, палошчуць.