Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

За аулам ніжэй гара і праз яе яшчэ дзьве гары, па іх лес; а паміж дзьвёх гароў сінее роўнае месца, а на роўным месцы далёка-далёка быццам дым сьцелецца. Пачаў Жылін успамінаць, калі ён у крэпасьці дома жыў, дзе сонца ўсходзіла і заходзіла. Бачыць — там якраз, у гэтай даліне, павінна быць наша крэпасьць. Туды, паміж гэтых дзьвёх гораў і ўцякаць трэба.

Пачало сонейка заходзіць. Зрабіліся сьнегавыя горы з белых чырвоныя, у чорных горах пацямнела; з лагчынаў пара паднялася, і сама тая даліна, дзе крэпасьць павінна быць, як у агні загарэлася ад захаду. Пачаў Жылін углядацца — відаць крыху нешта ў даліне, быццам дым з каміноў. І так і думаецца яму, што гэта самае — крэпасьць расейcкая.

Ужо позна зрабілася. Чуваць мулла пракрычаў. Быдла гоняць — каровы равуць. Малы ўсё кліча: „пойдзем“, а Жылізу і ісьці ня хочацца.

Вярнуліся яны дамоў. „Ну, — думае Жылін, — цяпер месца ведаю, трэба ўцякаць.“ Хацеў ён уцячы ў тую-ж самую ноч. Ночы былі цёмныя, — ветах месяца. На бяду ўвечары вярнуліся татары. Бывала, прыяжджаюць яны — гоняць з сабою жывёлу і прыяжджаюць вясёлыя. А на гэты раз нічога ня прыгналі і прывязьлі на сядле свайго забітага татарына, брата рыжага. Прыехалі злыя, сабраліся ўсе хаваць. Выйшаў і Жылін паглядзець. Завінулі няжывога ў палатно, бяз труны, вынясьлі пад чынары за вёску, паклалі на траву. Прыйшоў мулла, сабраліся старыя, ручнікамі абвінулі шапкі, разуліся, селі ў радок на пяткі перад няжывым.

Сьпераду мулла, ззаду тры старыя ў чалмах радочкам, а ззаду ў іх яшчэ татары. Селі,