Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/109

Гэта старонка не была вычытаная

паспушчалі вочы і маўчаць. Доўга маўчалі. Падняў галаву мулла і кажа:

— Алла! (значыцца — Бог). — Сказаў гэта адно слова, ды ізноў паспушчалі вочы і доўга маўчалі; сядзяць — не варушацца.

Ізноў падняў галаву мулла.

— Алла! — і ўсе сказалі: „Алла!“ ды ізноў змоўклі. Мёртвы ляжыць на траве не варухнецца, яны сядзяць ях няжывыя. Не варухнецца ніводзін. Толькі чутно — на чынары лісточкі ад ветрыку хістаюцца. Пасьля прагаварыў мулла малітву, усе ўсталі, паднялі няжывога на рукі, панясьлі. Прынясьлі да ямы; яна выкапана ня проста, падкопана пад зямлю, як пячурка. Узялі мёртвага пад пахі ды пад лыткі, перагнулі, спусьцілі памаленечку, падсунулі сёдма пад зямлю, заправілі яму рукі на жывот.

Прыпёр нагаец чарату зялёнага, заклалі чаротам яму, хутка засыпалі зямлёю, зраўнялі, а ў галовы да мраца камень стырчма паставілі. Утапталі зямлю, селі ізноў радочкам перад магілкаю. Доўга маўчалі.

— „Алла, Алла!“ Уздыхнулі і ўсталі.

Раздаў рыжы грошай старым, пасьля ўстаў, узяў бізун, ударыў сябе тры разы па лобе і пайшоў да хаты.

Назаўтра бачыць Жылін — вядзе чырвоны кабылу за вёску, і за ім трох татараў ідзе. Выйшлі за вёску, скінуў рыжы бэшмэт, закасаў рукавы, — рукі здаравенныя, — выняў кінджал, натачыў на бруску, задралі татары кабыле галаву ўгару, падыйшоў рыжы, перарэзаў горла, паваліў кабылу і пачаў разьбіраць — кулаччом скуру падпорвае. Прыйшлі бабы, дзяўкі, пачалі