Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

АСЁЛ у ЛЬВОВАЙ СКУРЫ.

Асёл апрануў львовую скуру, і ўсе думалі — леў. Пабег народ і скаціна. Дзьмухнуў вецер, скура расхілілася і відаць стала Асла. Зьбегся народ; адластажылі Асла.

КУРЫЦА і ЛАСТАЎКА.

Курыца знайшла зьмяіныя яйкі і пачала іх выседжваць. Ластаўка ўбачыла і кажа:

„Вось дурная! Ты іх высядзіш, а як вырастуць, дык яны цябе першую скрыўдзяць“.

АЛЕНЬ і ЛАНЧУК.[1]

Ланчук сказаў раз Аленю: „Тата, ты і большы і разьвейшы за сабак, ды яшчэ і рогі ў цябе вялізныя дзеля абароны; чаго-ж ты гэтак баішся сабак?“ Алень засьмяяўся і кажа:

„Праўду кажаш, дзіцятка. Адна бяда, як толькі пачую сабачы брэх, дык не пасьпею падумаць, а ўжо бягу“.

ЛІСІЦА і ВІНАГРАД.

Лісіца ўбачыла — вісяць сьвежыя кісьці вінаграду, і пачала прыладжвацца, як-бы гэта іх зьесьці.

Яна доўга бічкавалася, але не магла дастаць; каб прыкрасьць заглушыць, яна кажа: „зялёныя яшчэ“.

  1. Ланчук — малады алень.