Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

каменьчык ды на зоры паглядае. Пачаў Кастылін адставаць.

— Цішэй, кажа, ідзі: боты праклятыя усе ногі сьцёрлі.

— Ды ты скінь, лягчэй будзе.

Пайшоў Кастылін басанож — яшчэ горш: парэзаў усе ногі па каменьнях і ўсё адстае. Жылін яму кажа:

— Ногі абдзярэш — загояцца, а дагоняць, — заб‘юць, горай.

Кастылін нічога ня кажа, ідзе — стагнаціць. Ішлі яны нізам доўга. Чуюць — управа сабакі забрахалі. Жылін стаў, аглядзеўся, палез на гару, рукамі абмацаў.

— Эх! кажа, памыліліся мы — управа забралі. Тут аул чужы, я яго з гары бачыў; назад трэба, улева, на гару. Тут лес павінен быць.

А Кастылін кажа:

— Пачакай хоць крыху, дай адпачыць; у мяне ногі ў крыві ўсе.

— Э, брат, загояцца; ты лягчэй дзыгай. Вось як.

І пабег Жылін назад і ўлева, на гару, у лес.

Касты ін усё адстае і ойкае. Жылін шыкне на яго, а сам усё ідзе.

Падняліся на гару. Так яно й ёсьць — лес. Увайшлі ў лес, па калючках падралі ўсю вопратку апошнюю. Напалі па сьцежачку ў лесе. Ідуць.

— Стой! — Затупала капытамі па дарозе. Супыніліся, слухаюць. Пастукала, як конь, і стала. Рушылі яны — ізноў затупала. Яны стануць — і яно стане. Падпоўз Жылін, глядзіць