Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

РАБОТНІЦЫ і ПЯТУХ.

Гаспадыня начамі будзіла Работніц і, як запяюць пятухі, саджала за работу. Работніцам цяжка здалося, і яны надумаліся забіць Пятуха, каб ня будзіў гаспадыні. Забілі, а ім зрабілася горш: гаспадыня баялася праспаць і яшчэ раней пачала будзіць Работніц.

РЫБАК і РЫБКА.

Злавіў Рыбак Рыбку, Рыбка і кажа:

Рыбак, пусьці мяне ў ваду, бачыш, я малая: табе з мяне карысьці мала будзе. А пусьціш ды я вырасту, тады зловіш — табе карысьці болей будзе.

Рыбак і кажа:

„Дурань той будзе, хто пачне вялікай карысьці шукаць, а малую з рук выпусьціць“.

ЛІСІЦА і КАЗЁЛ.

Захацелася Казлу напіцца; ён зьлез пад прываль да калодзежа, напіўся і цяжкі стаў. Пачаў ён вылазіць назад і ня можа. І пачаў ён раўсьці. Лісіца ўбачыла, і кажа:

„Вось бязглузды! Каб у цябе, колькі ў барадзе валасоў, гэтулькі ў галаве й розуму было, дык перад тым, як злазіць, падумаў-бы, як назад вылезьці“.


САБАКА і ЯГО ЦЕНЬ.

Сабака, ішоў па кладцы праз рэчку, а ў губах нёс мяса. Убачыў ён сябе ў вадзе і падумаў, што там другі сабака мяса нясе, — ён кінуў