Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/120

Гэта старонка не была вычытаная

— А хто забіць хоча?

— Тата, яму старыя загадваюць. А мне цябе шкада.

— Жылін і кажа:

— А калі табе мяне шкада, дык ты мне палку доўгую прынясі.

Яна галавою махае, што нельга. Ён злажыў рукі, моліцца ёй.

— Дзіна, калі ласка! Дзіначка, прынясі!

— Нельга, — кажа, — убачаць, усе ў хаце. — І пайшла.

Вось сядзіць увечары Жылін і думае: „што будзе?“ — Усё паглядзе ўгару. Зоры відаць, а месяц яшчэ ня ўсходзіў. Мулла пракрычаў; заціхла ўсё. Пачаў ужо Жылін драмаць, думае: „збаіцца дзеўка“.

Раптам на галаву яму гліна пасыпалася, глянуў угару — тычка доўгая ў той бок ямы тычацца. Патыкалася, спушчацца пачала, паўзе ў яму. Уцешыўся Жылін, схапіў рукою, спусьціў — тычка здаровая. Ён яшчэ раней гэту тычку на гаспадаровай страсе бачыў.

Паглядзеў угару: зоры высока на небе блішчаць, і над самаю ямаю, як у кошкі, у Дзіны вочы ў цемнаце сьвецяць. Нагнулася яна тварам на край ямы і шэпча:

— Іван, Іван! — А сама рукамі каля твару ўсё махае, што „ціха.“

— Што? — кажа Жылін.

— Паехалі ўсе, толькі двое ў хаце.

Жылін і кажа: