Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/125

Гэта старонка не была вычытаная

рацэ Каме на 140 вёрст навокала ёсьць добрая зямля: яна ня ворана адвеку, лясы чорныя, адвеку няcечаныя. У лясох зьвяроў шмат, і па рацэ вазёры рыбныя, і ніхто на тэй зямлі ня жыве, толькі заходзяць іншы раз татары.

Строганавы напісалі цару пісьмо: „аддай нам гэту зямлю, а мы самі на ёй гарадкі пабудуем і народ зьбярэм, заселім і ня будзем даваць праз гэтую зямлю ходу татарам.“

Цар згадзіўся і аддаў ім зямлю. Строганавы паслалі прыказчыкаў зьбіраць народ. І зыйшлося да іх шмат гуляшчага народу. Хто прыходзіў, тым Строганавы адводзілі зямлі, лес, давалі жывёлу і ніякіх падаткаў ня бралі, толькі жыві і, калі трэба, выходзь з народам біцца з татарамі. Так і засялялася гэтая зямля расейскім народам.

Прайшло гадоў дваццаць. Строганавы купцы яшчэ мацней разбагацелі, і мала ім зрабілася тае зямлі на 140 вёрст. Захацелі яны яшчэ больш зямлі. Вярстоў за 100 ад іх былі высокія горы Уральскія, і за гэтымі горамі, дачуліся яны, ёсьць добрая зямля, і зямлі тэй канца няма. Уладаў гэтаю зямлёю сыбірскі князёк Кучум. Кучум у ранейшы чае пакарыўся цару расейскаму, а пасьля пачаў бунтаваць і пагражаў зруйнаваць строганаўскія гарадкі.

Вось Строганавы і напісалі цару: „аддаў ты нам зямлю, мы яе пад тваю руку пакарылі; цяпер зладзейскі царок Кучум проці цябе бунтуе і хоча і гэту зямлю адабраць і нас зруйнаваць. Загадай ты нам заняць зямлю за Уральскімі горамі; мы Кучума заваюем і ўсю яго зямлю пад тваю руку падвядзём.“ Цар згадзіўся і адпісаў: „калі сіла ў вас ёсьць, дык адбярэце ў Кучума