Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/126

Гэта старонка не была вычытаная

зямлю. Толькі з Расеі шмат народу ня зманвайце.“

Вось Строганавы, як адтрымалі ад цара пісьмо, дык паслалі прыказчыкаў яшчэ зьбіраць народ да сябе. І больш загадалі падгаварваць казакоў з Волгі і з Дону. А ў той час на Волзе і на Доне казакоў шмат хадзіла. Зьбяруцца шайкамі ў 200, 300, 600 чалавек, выбяруць атамана і плаваюць на стругох, перахапляюць караблі, рабуюць, а на зіму становяцца гарадком на беразе.

Прыехалі прыказчыкі на Волгу і пачалі пытацца, якія тут казакі славяцца. Ім і кажуць: „Казакоў шмат. Жыцьця ад іх няма. Ёсьць Мішха Чэркашэнін, ёсьць Сыра-Азман... Але няма зьлейшага за Ермака Цімахвеіча, атамана. У таго чалавек з 1000 народу, і яго ня толькі што народ, а і купцы баяцца, а царскае войска да яго прыступіцца ня сьмее.“

І паехалі прыказчыкі да Ермака-атамана і пачалі яго ўгаварваць ісьці да Строганава. Ермак прыняў прыказчыкаў, выслухаў іхнія прамовы і дакляраваў прыйсьці з народам сваім на Усьпеньне.

На Усьпеньне прыйшлі да Строганавых казакі, чалавек 600, з атаманам Ермаком Цімахвеічам. Напусьціў іх спачатку Строганаў на бліжэйшых татараў. Казакі іх пабілі. Пасьля, калі ня было чаго рабіць, пачалі казакі па вокругу хадзіць і рабаваць.

Заклікае Строганаў Ермака і кажа: „я вас цяпер болей трымаць ня буду, калі вы гэтак шурмаваць будзеце.“ А Ермак кажа: „я й сам ня рад, ды з народам маім ня справішся — распусьціліся. Дай нам работу.“ Строганаў і кажа: