Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

дзесяць дзён па сухаземі, папалі на Жараўню — раку. Тут ізноў пастаялі і пачалі ладзіць стругі. Наладзілі і паплылі па рацэ за вадою. Праплылі пяць дзён, і прыйшлі месцы яшчэ весялейшыя: сенажаці, лясы, вазёры. І рыбы, і зьвяроў шмат, і зьвяры непалоханыя. Прайшлі яшчэ дзень, выплылі ў Туру-раку. Тут па Туры-рацэ пачаў пападацца народ і гарадкі татарскія.

Паслаў Ермак казакоў паглядзець адзін гарадок, — што за гарадок і ці шмат у ім сілы. Пайшлі дваццаць казакоў, распалохалі ўсіх татараў і забралі ўвесь гарадок, і жывёлу ўсю забралі. Якіх татараў пабілі, а якіх прывялі жыўцом.

Пачаў Ермак цераз тлумачоў пытацца ў татараў: якія яны людзі і пад чыёю рукою жывуць? Татары кажуць, што яны Сыбірскага царства і цар іхні Кучум.

Ермак адпусьціў татараў, а трох разумнейшых узяў з сабою, каб яны яму дарогу паказвалі.

Пайшлі далей. Чым далей плывуць, дык рака ўсё большай робіцца; а месцы чым далей, дык лепшыя.

І народу пачало болей пападацца. Толькі народ ня дужы. І ўсе гарадкі, якія былі па рацэ, казакі паваявалі.

Забралі яны ў адным гарадку шмат татараў і аднаго пачэснага старога татарына. Пачалі пытацца ў татарына, што ён за чалавек. Ён і кажа: „я Таузік, я свайго цара Кучума слуга, і ад яго начальнікам у гэтым горадзе.“

Ермак пачаў пытацца ў Таузіка пра яго цара. Ці далёка яго горад Сыбір? Ці шмат у Кучума сілы, ці шмат у яго багацьця? Таузік