Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/129

Гэта старонка не была вычытаная

усё расказваў. Кажа: — „Кучум самы пешры цар на сьвеце. Горад яго Сыбір — самы найбольшы горад на сьвеце. У горадзе гэтым, кажа, людзей і быдла гэтулькі, колькі зораў на небе. А сілы ў Кучума-цара ліку няма: яго ўсе цары разам не заваююць.“

А Ермак кажа: „мы, расейцы, прыйшлі сюды твайго цара заваяваць і яго горад узяць, расейскаму цару пад руку падвясьці. Сілы ў нас шмат. Што са мною прыйшлі — гэта толькі пярэднія, а ззаду плывуць у стругох — ліку ім няма, і ў усіх стрэльбы. А стрэльбы нашыя наскрозь дзерава прабіваюць, ня тое, што вашыя лукі і стрэльбы. Вось глянь.“

І Ермак выстраліў у дзерава, і дзерава раскалолася, і з усіх бакоў пачалі страляць казакі. Таузік ад страху на калены ўпаў. Ермак і кажа яму: „ідзі-ж ты да свайго цара Кучума і скажы яму, што ты бачыў. Няхай ён паддаецца, а не паддасца, дык і яго загубім.“ І адпусьціў Таузіка.

Паплылі казакі далей. Выплылі ў вялікую раку Тобол і ўсе да Сыбіры-гораду падходзяць бліжэй. Падыйшлі яны да рэчкі Бабасан, глядзяць — на беразе гарадок стаіць, і вакол яго татараў шмат.

Паслалі яны тлумача да татараў — даведацца, што за людзі. Прыходзіць назад тлумач, кажа: „гэта войска Кучумава сабралася. А начальнікам над войскам сам зяць Кучумаў — Мамэткул. Ён мяне паклікаў і загадаў вам сказаць, каб вы назад ішлі, а то ён вас пазабівае.“

Ермак сабраў казакоў, выйшаў на бераг і пачаў страляць да татараў. Як пачулі татары