Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/13

Гэта старонка была вычытаная

сваё мяса і кінуўся адбіраць у таго сабакі: таго мяса зусім ня было, а сваё вадою панясло.

І застаўся Сабака бяз нічога.

ЖУРАВЕЛЬ і БУСЕЛ.

Мужык расставіў на Жураўлі сеці за тое, што яны зьбівалі ў яго пасеў. У сеці папаліся Жураўлі, з Жураўлямі адзін Бусел.

Бусел і кажа мужыку.

„Ты мяне пусьці: я — не Журавель, а Бусел; мы самыя ганаровыя птушкі; я ў твайго бацькі на хаце жыву. І па пер‘і відаць, што я не Журавель“.

Мужык кажа:

„З Жураўлямі злавіў, з імі і зарэжу”.

САДОЎНІК СЫНЫ.

Хацеў Садоўнік Сыноіў прывучыць да садовае справы. Калі ён пачаў паміраць, дык паклікаў іх і сказаў:

„Вось, дзеці, як я памру, дык вы ў вінаградным садзе пашукайце, што там схована”.

Дзеці падумалі, што там скарб, і калі бацька памёр, пачалі капаць і ўсю зямлю перакапалі. Скарбу не знайшлі, а зямлю ў вінаградніку гэтак добра перакапалі, што вінаграду пачало радзіцца куды больш.

ВОЎК і ЖУРАВЕЛЬ.

Падавіўся Воўк косткаю і ня можа выперхнуць. Ён паклікаў Жураўля і сказаў:

„А ну, ты, Журавель, у цябе шыя доўгая,