Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/131

Гэта старонка не была вычытаная

Казакі затрусілі. Адны кажуць: трэба міма плысьці; другія кажуць: назад ісьці.

І пачалі яны сумаваць, лаяць Ермака. Кажуць: „нашто ты нас завёў сюды? Вось забілі ўжо з нас колькі ды пераранілі, і ўсе мы тут загінем.“ Пачалі плакаць.

Ермак і кажа свайму пад-атаману Івану Кальцо: „ну, а ты, Ваня, як думаеш?“ А Кальцо і кажа: „а я што думаю? Ня сёньня заб‘юць, дык заўтра, а ня заўтра, дык дарма на печы памрэм. Па мне — выйсьці на бераг дый валіць проста лаваю на татараў — што Бог дасьць.“

Ермак і кажа: „ай, маладзец, Ваня! Гэтак і трэба. Эх, вы, хлопцы! Не казакі вы, а бабы. Відаць, бялужыну лавіць ды бабаў татарскіх палохаць, толькі на тое вас і ўзяць. Ці-ж ня бачыце самі? Назад ісьці пераб‘юць; міма плысьці — пераб‘юць; тут стаяць — пераб‘юць. Куды-ж падацца? Раз патрудзішся, — пасьля палягчэе. Гэтак вось, хлопцы, у бацькі кабыла здаровая была. Як з горкі — вязе і па роўным вязе, а як прыдзецца на гару — занаровіцца, назад круціць, думае — лягчэй будзе. Дык узяў бацька кол, вазіў, вазіў яе колам. Ужо яна круцілася, бічкавалася, увесь вос разьбіла. Выпраг яе бацька з воза і абадраў. А вязла-б воз, дык ніякае мукі ня бачыла-б. Адно толькі месца засталося — проста на татараў валіць.“

Засьмяяліся казакі, кажуць: „відаць, ты, Цімахвеіч, разумнейшы за нас; нас, дурняў, і пытаць няма чаго, вядзі куды ведаеш. Дзьвёх сьмерцяў ня будзе, а аднэй не абмінуць.“ Ермак і кажа: „ну, слухайце хлопцы! Вось як рабіць. Яны яшчэ нас усіх ня бачылі. Разаб‘емся мы на тры кучкі. Адны ў сярэдзіну проста на іх