Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/135

Гэта старонка не была вычытаная

ІI

Магніт знаходзяць у зямлі з жалезнаю рудою. Там, дзе ёсьць магніт у рудзе, і жалеза самае найлепшае. Сабою магніт падобны да жалеза.

Калі палажыць кусок жалеза на магніт, дык і жалеза пачне прыцягваць іншае жалеза. А калі палажыць стальную іголку на магніт ды патрымаць даўжэй, дык іголка зробіцца магнітам і пачне да сябе прыцягваць жалеза. Калі два магніты зводзіць канцы з канцамі, дык адныя канцы будуць адварочвацца адзін ад аднаго, а другія будуць счапляцца.

Калі адну магнітную палачку разрубаць напалову, дык ізноў кожная палавінка, будзе з аднаго боку чапляцца, а з другога — адварочвацца. І яшчэ разрубай, тое самае будзе; і яшчэ рубай, колькі хочаш, усё тое-ж самае будзе: аднолькавыя канцы будуць адварочвацца, розныя чапляцца, як быццам з аднаго канца магніт выпірае, а з другога ўцягвае. І як яго ні разламай, усё з аднаго канца ён будзе выпіраць, аз другога — ўцягваць. Усё роўна як яловую шышку — дзе ні разламай, усё будзе з аднаго канца пупам, а з другога — чашачкаю. Ці з таго, ці з другога канца чашачка з пупум зыйдзецца, а пуп з пупом і чашачка з чашачкай ня зыйдуцца.

ІII

Калі намагніціць іголку патрымаць даўжэй з магнітам і пасадзіць яе сярэдзінкаю на шпеньчык так, каб яна хадзіла вольна на шпеньчыку