Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/136

Гэта старонка не была вычытаная

то як хочаш круці магнітную іголку — як пусьціш, яна стане, адным канцом на поўдзень, другім — на поўнач.

Калі ня ведалі магніту, дык па моры ня езьдзілі далёка. Як выйдуць далёка ў мора, што зямлі ня відаць, дык толькі па сонцы і па зорах і ведалі, куды ехаць. А калі хмарна, ня відаць сонца і зораў, дык і ня ведаюць самі, куды ехаць. А карабель нясе ветрам і занясе на каменьні і разаб‘е.

Пакуль ня ведалі магніту, дык ня езьдзілі па морах удоўж берагу; а калі пазналі магніт, дык зрабілі іголку магнітную на шпеньчыку, каб яна вольна хадзіла. Па гэтай іголцы і пачалі даведвацца, у які бок едуць. З магнітнаю іголкаю пачалі езьдзіць далей ад берагоў і з таго часу шмат новых мораў пазналі.

На караблёх заўсёды бывае магнітная іголка (компас) і ёсьць мерная вяроўка з вузламі на канцы карабля. І вяроўка прыробленая так, што яна размотваецца і па ёй відаць, колькі карабель праехаў.

Так што, калі плывуць на караблі, дык заўсёды ведаюць, на якім цяпер месцы карабель, ці далёка ад берагу і ў які бок.

ВІЛЬГАЦЬ

І

Чаму павук іншы раз робіць густое павуценьне і сядзіць у самай сярэдзіне гнязда, а іншы раз выходзіць з гнязда і выводзіць новае павуценьне?