Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/137

Гэта старонка не была вычытаная

Павук робіць павуценьне па пагодзе, якая ёсьць і якая будзе. Гзедзячы на павуценьне, можна даведацца, якая будзе пагода. Калі павук сядзіць, забіўшыся ў сярэдзіне павуценьня, і ня выходзіць, — гэта на дождж. Калі ён выходзіць з гнязда і робіць новае павуценьне, дык гэта на пагоду.

Як можа павук ведаць наперад, якая будзе пагода?

Пачуцьці ў павука гэтак тонкія, што калі ў паветры толькі пачне зьбірацца вільгаць, мы гэтай вільгаці ня чуем і для нас пагода яшчэ ясная, — для павука ўжо йдзе дождж.

Якраз гэтак сама, як і чалавек распранены зараз пачуе вільгаць, а апранены не заўважыць яе, гэтак і для павука ідзе дождж, калі для нас ён толькі зьбіраецца.

ІI

Чаму зімою дзьверы набрыньваюць і не зачыняюцца, а летам ссыхаюцца і прычыняюцца?

Таму, што ўвосень і ўзімку дзерава напоіцца вадою, як губка, і яго разапрэ, а ўлетку вада выйдзе параю, і яно скурчыцца.

Чаму слабое дзерава — асіна — больш брысьняе, а дуб — менш?

Таму што ў моцным дзераве — дубе — пустога месца менш, і вадзе няма куды набрацца, а ў слабым дзераве — асіне — пустога месца больш, і вадзе ёсьць куды набрацца. У гнілым дзераве яшчэ больш пустога месца, і таму гнілое дзерава больш за ўсё набрыньвае і больш сядае.