Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/139

Гэта старонка не была вычытаная

у лазьні, гнуцца і ламаюцца, а бяроза і ліпа на ўсе бакі паддаецца.

Усё таму-ж, што часткі дзерава ў дубе і ў бярозе іначай зьвязаныя.

КРЫШТАЛЫ

Калі сыпаць ў ваду соль і мяшаць, дык соль пачне расходзіцца і гэтак разыйдзецца ў вадзе, што ня відаць будзе солі; але калі сыпаць яшчэ і яшчэ cолі, дык нарэшце соль ужо ня будзе распушчацца а колькі ты яе ні мяшай, так і застанецца белым парашком у вадзе. Вада набралася солі і больш ужо прыняць ня можа. Але калі разагрэць ваду, дык яна прыме яшчэ; і соль тая, якая не распушчалася у халоднай вадзе, распусьціцца ў гарачай. Але калі яшчэ насыпаць солі, тады ўжо й гарачая вада ня прыме больш солі. А калі болей пачнеш грэць ваду, дык сама вада ўцячэ параю і солі яшчэ больш застанецца. Гэтак на кожную рэч, якую вада распушчае, у вады ёсьць мера, далей чаго ёй нельга распусьціць. Кожнае рэчы вада распушчае больш, калі гарачая, чымся калі халодная, але ўсё ж калі набярэцца гарачая вада, дык далей ужо ня прымае. Рэч застанецца сама па сабе, а вада ўцячэ параю.

Калі насыціць ваду салетраным парашком, а пасьля падсыпаць яшчэ салетры лішняе, усё нагрэць і не мяшаўшы даць астыць, дык салетра лішняя ня ляжа паражком на дне вады, а зьбярэцца ўся шасьцёхкантовымі стоўбікамі і сядзе на дне і па бакох, стоўбік каля стоўбіка. Калі насыціць ваду салетраным парашком і паставіць у цёплым месцы, дык вада ўцячэ параю,