Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/140

Гэта старонка не была вычытаная

а салетра лішняя гэтак сама зложыцца стоўбікамі шасьцёхкантовымі.

Калі насыціць ваду простай сольлю, сагрэць і гэтак сама даць уцячы параю, дык лішняя соль зложыцца таксама не парашком, а кубікамі. Калі насыціць ваду салетраю з сольлю разам, дык лішняя салетра і соль не зьмяшаюцца, а зьмяшаюцца кожная пасвойму: салетра стоўбікамі, а соль — кубікамі.

Калі насыціць ваду вапнаю, або іншаю сольлю, ці яшчэ чым-нібудзь, дык кожная рэч, калі вада выйдзе параю, зложыцца пасвойму, якая — цэглачкамі, якая — зорачкамі, кожная пасвойму. Гэтак вось фігуры розныя бываюць ува ўсіх моцных рэчах. Іншы раз фігуры гэтыя вялікія, у руку; гэткія знаходзяць каменьні ў зямлі. Іншы раз фігуры гэтыя так малыя, што простым вокам не разьбярэш іх, але ў кожнай рэчы ёсьць свае фігуры.

Калі, як вада насычана салетраю і ў ёй пачынаюць складвацца фігуры, адламаць іголачкаю край фігуры, дык ізноў на тое самае месца прыдуць новыя кусочкі салетры ды ізноў даробяць адломаны край якраз гэтак сама, як яму трэба быць — шасьцёхкантовымі стоўбікамі. Тое-ж самае і з сольлю і з кожнаю іншаю рэчай. Усе маленечкія парашынкі самі варочаюцца і прыстаўляюцца тым бокам, якім трэба.

Калі замярзае лёд, дык робіцца тое самае.

Ляціць сьняжынка — у ёй ня відаць ніякае фігуры; але як толькі яна сядзе на што-нібудзь цёмнае і халоднае, на сукно, на шэрсьць, — у ёй можна разабраць фігуру: убачым зорачку або шасьцёхкутнюю дошчачку. На вокнах пара