Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/142

Гэта старонка не была вычытаная

— Аляксандар! лезь, браце, ў калодзеж — я цэбар упусьціла.

Аляксандар сказаў:

— Ты ўпусьціла, ты і даставай.

Быдлярка сказала, што яна мо‘ і сама палезе, толькі каб ён спушчаў яе.

Стараста пасьмяяўся і сказаў ёй.

— Ну, пойдзем. Ты цяпер ня еўшы, дык я ўтрымаю; а, пасьля абеду і ня ўтрымаць.

Стараста прывязаў палку да вяроўкі, і баба конна села на яе, узялася за вяроўку і пачала злазіць у калодзеж, а стараста за кола пачаў спушчаць яе. У калодзежы было ўсяго шэсьць аршын глыбіні і толькі на аршын стаяла вада. Стараста спушчаў за кола памаленьку і ўсё пытаўся: „яшчэ, ці што?“ Быдлярка крычала адтуль: „яшчэ крыху!“

Раптам стараста пачуў, што вяроўка аслабела, ён гукнуў да быдляркі, але яна не адказвала. Стараста паглядзеў у калодзеж і ўбачыў, што баба ляжыць у вадзе галавою дагары нагамі. Стараста пачаў крычаць і клікаць народ, але нікога ня было. Прыйшоў толькі адзін канюх. Стараста загадаў яма трымаць кола, а сам выцягнуў вяроўку, сеў на палку і палез у калодзеж.

Толькі што канюх спусьціў старасту да вады, і з старастаю зрабілася тое самае. Ён кінуў вяроўку і ўпаў галавою ўніз на бабу. Канюх пачаў крычаць, пасьля пабег у цэркву па народ. Абедня прайшла, і народ ішоў з царквы. Усе мужыкі і бабы пабеглі да калодзежа. Усе стоўпіліся каля калодзежа, кожны крычаў сваё, але