Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/143

Гэта старонка не была вычытаная

ніхто ня ведаў, што рабіць. Малады цесьля Іван прабіўся праз натоўп да калодзежа, схапіў вяроўку, сеў на палку і казаў сябе спушчаць. Іван толькі прывязаў сябе да вяроўкі поясам. Двох спушчалі яго, а іншыя ўсе глядзелі ў калодзеж, што будзе з Іванам. Як толькі ён пачаў даходзіць да вады, ён кінуў вяроўку рукамі і ўпаў-бы галавою, але пояс трымаў яго. Усе закрычалі „цягні яго назад!“ і Івана выцягнулі.

Ён, як няжывы, вісеў на поясе, галава яго таксама вісела і білася аб сьцены калодзежа. Твар быў сіні. Яго вынялі, зьнялі з вяроўкі і паклалі на зямлю. Думалі, што ён няжывы, але ён раптам цяжка дыхнуў, пачаў перхаць і ажыў.

Тады хацелі лезьдь яшчэ, але адзін стары мужык сказаў, што лезьці нельга, таму што ў калодзежы благое паветра і што гэтае благое паветра забівае людзей. Тады мужыкі пабеглі па басакі і пачалі выцягваць старасту і бабу. Старастава жонка і маці галасілі каля калодзежа, іншыя іх супакойвалі, а мужыкі чаплялі ў калодзежы басакамі і стараліся выцягнуць няжывых. Разоў два яны дацягвалі старасту да палавіны калодзежа за яго вопратку; але ён быў цяжкі, вопратка дралася, і ён зрываўся. Нарэшце захапілі яго двама басакамі і выцягнулі і быдлярку. Абое ўжо былі зусім мёртвыя і не ажылі.

Пасьля, калі пачалі разглядаць калодзеж, дык даведаліся, што сапраўды ўнізе ў калодзежы было благое паветра.

Паветра гэтае бывае гэткае цяжкае, што ў ім ні чалавек і ніякая жывёла жыць ня можа. Спусьцілі ў калодзеж котку, і як яна дайшла