Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/144

Гэта старонка не была вычытаная

да таго меcца, дзе стаяла благое паветра, дык яна зараз-жа памёрла. Мала таго, што жывёла жыць ня можа, — сьвечка там ня можа гарэць. Спусьцілі сьвечку, і як яна дайшла да таго месца, дык зараз-жа пагасла.

Бываюць месцы пад зямлёю, дзе гэтае паветра зьбіраецца, і калі пападзеш у гэткае месца, дык зараз-жа паміраеш. Дзеля гэтага ў руднікох робяць лямпы і раней, чымся чалавеку ісьці ў гэткае месца, спушчаюць туды лямпу. Калі лямпа тухне, дык і чалавеку нельга ісьці, тады пушчаюць туды чыстага паветра да таго часу, пакуль можа агонь гарэць.

Каля места Нэаполь ёсьць адна гэткая пячура. У ёй благое паветра заўсёды ўнізе на аршын ад зямлі, а вышэй добрае паветра. Чалавек будзе хадзіць па гэтай пячуры і яму нічога ня зробіцца, а сабака як увайдзе, дык і задыхнецца.

Адкуль бярэцца гэтае благое паветра? — Яно робіцца з таго самага добрага паветра, якім мы дыхаем. Калі сабраць шмат людзей у адно месца і зачыніць усе дзьверы і вокны так, каб не праходзіла сьвежае паветра, дык зробіцца гэткае-ж самае паветра, як у калодзежы, і людзі памруць.

Сто гадоў таму назад на вайне індыйцы ўзялі ў палон 146 ангельцаў і зачынілі іх у пад‘земную пячуру, куды не магло праходзіць паветра.

Напханыя ангельцы, калі пабылі там некалькі гадзін, дык пачалі душыцца, і пад канец ночы з іх 123 памёрла, а рэшта — выйшлі ледзь жывыя і хворыя. Спачатку ў пячуры паветра было добрае, але калі палонныя выдыхалі ўсё