Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/145

Гэта старонка не была вычытаная

добрае паветра, а новага ня прыходзіла, — зрабілася благое паветра, падобнае да таго, што было ў калодзежы, і яны памёрлі. Чаму робіцца благое паветра з добрага, калі зьбярэцца шмат людзей? Таму, што людзі, калі дыхаюць, дык забіраюць у сябе добрае паветра, а выдыхаюць благое.

ЯК РОБЯЦЬ ПАВЕТРАНЫЯ БАЛЁНЫ

Калі ўзяць надуты пузыр і апусьціць яго ў ваду, а пасьля пусьціць, дык пузыр выскачыць наверх вады і пачне па ёй плаваць. Якраз гэтак сама калі кіпяціць чугун вады, дык на дне, пад агнём, вада робіцца лятучаю, газам; і як зьбярэцца крыху вадзянога газу, дык ён зараз-жа пузыром выскачыць наверх. Спачатку выскачыць адзін пузыр, пасьля другі, а як нагрэецца ўся вада, дык пузыры выскакваюць ня сьціхаючы; тады вада кіпіць.

Гэтак сама, як з вады выскакваюць наверх пузыры, надутыя лятучаю вадою, таму што яны лягчэйшыя за ваду, гэтак і з паветра выскачыць на самы верх паветра пузыр, надуты газам вадародам або гарачым паветрам, таму што гарачае паветра лягчэйшае за паветра халоднае, а вадарод лягчэйшы за ўсе газы.

Паветраныя балёны робяць з вадароду і з гарачага паветра. З вадароду балёны робяць вось як: зробяць вялікі пузыр, прывяжуць яго вяроўкамі да калоў і напусьцяць у яго вадароду. Як толькі адвяжуць вяроўку, дык пузыр паляціць у гару і ляціць да таго часу, пакуль ня выскачыць з паветра таго, якое цяжэйшае за