Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/146

Гэта старонка не была вычытаная

вадарод. А як выскачыць наверх у лёгкае паветра, дык пачне плаваць у паветры, як пузыр па вадзе. З гарачага паветра робяць паветраныя балёны вось як: зробяць вялікі пусты балён з горлачкам унізе, як перакулены гляк, і ў горлачка прыробяць камяк ваты, і вату гэтую намочаць у сьпірце і запаляць. Ад агню разагрэецца паветра ў балёне і зробіцца лягчэйшым за халоднае паветра, і балён пацягне ўгару, як пузыр з вады. І балён будзе ляцець да таго часу ўгару, пакуль ня прыдзе паветра лягчэйшае за паветра гарачае, якое ў балёне.

Блізка што сто гадоў таму французы — браты Монгольф‘еры — выдумалі паветраныя балёны. Яны зрабілі балён з палатна з папераю, напусьцілі ў яго гарачага паветра: балён паляцеў. Тады яны зрабілі другі балён большы, падвязалі пад балён барана, пятуха і качку і пусьцілі. Балён падняўся і спусьціўся шчасьліва. Пасьля ўжо падрабілі пад балён чаечку, і ў чаечку сеў чалавек. Балён узьляцеў гэтак высока, што схаваўся з вачэй; палятаў і пасьля спусьціўся шчасьліва. Пасьля прыдумалі балёны напаўняць вадародам і пачалі лятаць яшчэ вышэй і хутчэй.

Дзеля таго, каб лятаць на балёне, падвязваюць пад яго чаечку, і ў гэту чаечку сядаюць па двох, па трох і навет па восем чалавек і бяруць з сабою піць і есьць.

Дзеля таго, каб спушчацца, і паднімацца, калі хочаш, у балёне зроблены дзьверцы і гэтыя дзьверцы той, хто ляціць, можа за вяроўку пацягнуць ды адчыняць і зачыняць. Калі балён вельмі высока паднімаецца і, хто ляціць, хоча, спусьціць яго, дык ён адчыніць дзьверцы — газ