Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

выйдзе, балён сьціснецца і пачне спушчацца. Апрача таго, на балёне заўсёды ёсьць мяшкі з пяском. Калі скінуць мяшок, дык балёну будзе лягчэй, і ён пайдзе ўгару. Калі той, хто ляціць, хоча спусьціцца і бачыць, што ўнізе нядобра — або рака, або лес, дык ён высыпае пясок з мяшка, і галён робіцца лягчэйшым ды ізноў паднімаецца.

ГАЛЬВАНІЗМ

Быў адзін вучоны італьянец Гальвані. У яго была электрычная машына, і ён паказваў сваім вучням, што такое электрычнасьць. Ён націраў моцна шкло шоўкам з масьцяй і пасьля да шкла падводзіў медную шышачку, умацованую ў шкле, і з шкла выскаквала іскра ў медную шышачку. Ён тлумачыў ім, што бывае гэткая самая іскра і ад сюргучу і ад бурштыну. Паказваў, як пярынкі і паперкі іншы раз прыцягваюцца электрычнасьцю, іншы раз адпіхаюцца, і чаму гэта бывае. Ён шмат рабіў розных досьледаў з электрычнасьцю і ўсё гэта паказваў вучням.

Аднойчы ў яго захварэла жонка. Ён паклікаў доктара, і спытаўся, чым яе лячыць. Доктар загадаў зрабіць ёй суп з жабаў. Гальвані казаў налавіць такіх жабаў, якія ядуць. Яму налавілі, забілі іх і паклалі яму на стол.

Пакуль кухарка ня прыходзіла па жабы, Гальвані далей паказваў вучням электрычную машыну і пушчаў іскры.

Раптам ён убачыў, што няжывыя жабы на стале дрыгаюць нагамі. Ён пачаў прыглядацца і заўважыў, што кожны раз, як ён пусьціць іскру