Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/148

Гэта старонка не была вычытаная

з электрычнае машыны, дык жабы дрыгнуць нагамі. Гальвані набраў яшчэ жабаў і пачаў над імі рабіць досьледы. Кожны раз выходзіла так, што як пусьціць іскру, дык няжывыя жабы пачнуць, як жывыя, варушаць нагамі.

Гальвані і падумаў, што жывыя жабы ці не таму варушаць нагамі, што ў іх праходзіць электрычнасьць. А Гальвані ведаў, што электрычнасьць ёсьць і ў паветры, што ў сюргучы, бурштыне і шкле яна заметнейшая, але што яна ёсьць у паветры, і што грымот і маланка бывае ад паветранае электрычнасьці.

Вось ён і пачаў прабаваць, ці ня будуць няжывыя жабы варушыць нагамі і ад паветранае электрычнасьці. Дзеля гэтага ён узяў жабаў, зьняў з іх скуру, адрэзаў галовы і пярэднія лапы і падвесіў іх меднымі кручкамі да страхі пад жалезны жолаб. Ён думаў, што як надыйдзе гром і ў паветры будзе шмат электрычнасьці, дык цераз медны дрот электрычнасьць прайдзе ў жабы і яны пачнуць варушыцца.

Толькі гром праходзіў некалькі разоў, а жабы не варушыліся. Гальвані пачаў ужо зьнімаць іх, ды зьнімаючы дакрануўся жабячай нагою да жолаба — і нага дрыгнула. Гальвані зьняў жабы і пачаў прабаваць гэтак: ён прывязаў да меднага кручка жалезны дрот і дротам чапаў жабячую лапу — і лапа дрыгала.

Вось Гальвані і рашыў, што ўсе жывёлы жывыя толькі таму, што ў іх электрычнасьць, і што электрычнасьць пераскаквае ад мазгоў у мяса, і ад гэтага жывёлы рухаюцца. Ніхто тады яшчэ не прабаваў добра гэтае справы і ня ведаў, і ўсе паверылі Гальвані, Але ў гэты час