Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

іншы вучоны, Вольта, пачаў прабаваць пасвойму і паказаў усім, што Гальвані памыліўся. Ён папрабаваў чапаць жабу ня так, як Гальвані, — ня медным кручком з жалезным дротам, а альбо медным дротам з медным кручком, або жалезным — з жалезным кручком, — і жабы не варушыліся. Жабы варушыліся толькі тады, калі Вольта чапаў іх жалезным дротам, зьвязаным з медным.

Вольта і падумаў, што электрычнасьць ня ў мёртвай жабе, а ў жалезе і ў медзі. Ён пачаў прабаваць, і запраўды: як толькі зьвядзеш разам жалеза і медзь, дык і робіцца электрычнасьць, а ад электрычнасьці ўжо і дрыгае нагамі няжывая жаба. Вольта і пачаў прабаваць — каб як гэта рабіць электрычнасьць ня так, як раней яе рабілі... Раней электрычнасьць рабілі тым, што націралі шкло або сюргуч. А Вольта пачаў яго рабіць тым, што жалеза і медзь зводзіў разам. Ён прабаваў зводзіць разам жалеза і медзь і іншыя мэталі, і дайшоў да таго, што з аднаго злучэньня мэталяў — серабра, плятыны, цыну, волава, жалеза — ён вытвараў электрычныя іскры.

Пасьля Вольты, прыдумалі яшчэ ўзмацніць электрычнасьць тым, што паміж мэталяў пачалі наліваць розныя жыжкі — ваду і кіслоты. Ад гэтых жыжкаў электрычнасьць зрабілася яшчэ мацнейшая, так што ўжо ня трэба, як раней рабілі, цёрці, каб была электрычнасьць, а варта толькі пакласьці ў адну чашку кавалкаў рознага мэталю і наліць жыжкаў — і ў гэтай чашцы будзе электрычнасьць і будзе выходзіць іскра з дроту.

Калі прыдумана была гэтая электрычнасьць, дык пачалі яе ужываць: прыдумалі залаціць