Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

ЛІСІЦА.

Папала Лісіца ў пастку, адарвала хвост і ўцякла. І пачала яна, прыдумваць, як гэта ёй свой сорам прыкрыць. Склікала, яна лісіцы і пачала іх угаварваць, каб адцялі хвасты. „Хвост, кажа, зусім недарэчны, толькі дарэмна лішні цяжар за сабою цягаем“. Адна лісіца кажа: „ой, не казала-б ты гэтага, каб ня была куртатаю“.

Куртатая Лісіца замаўчала і пайшла.

ДЗІКІ і СВОЙСКІ АСЁЛ.

Дзікі Асёл убачыў свойскага Асла, падыйшоў да яго і пачаў хваліць яго жыцьцё, як і ў целе ён вось гладзенькі, і якая яму страва салодкая. Пасьля, як навалілі цяжару на свойскага Асла, ды як ззаду пачаў паганяты паганяць яго дубінаю, дык дзікі Асёл і кажа: „не, браце, цяпер не зайздрошчу, бачу, што тваё жыцьцё табе сокам дастаецца“.

АЛЕНЬ.

Алень падыйшоў да рэчкі напіцца, убачыў сябе ў вадзе і пачаў цешыцца з сваіх рагоў, што яны вялікія і галінястыя, а на ногі паглядзеў і кажа: „толькі ногі мае благія і тонкія“. Раптам вылеці леў і кінся на Аленя. Алень пусьціўся бегчы па чыстым полі. Ён уцякаў, а як прыйшоў лес, заблутаўся рагамі за сукі, і леў схапіў яго. Як прышлося гінуць Аленю, дык ён і кажа: „вось-жа дурны я! Аб кім думаў, што благія і тонкія, тыя ратавалі, а з каго цешыўся, ад тых загінуў.“