Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/150

Гэта старонка не была вычытаная

і серабрыць электрычнасьцяй, прыдумалі сьвятло электрычнае і прыдумалі электрычнасьцю на далёкай адлежнасьці з месца на месца перадаваць знакі.

Дзеля гэтага кладуць кавалкі розных мэталяў у шкляначкі; у іх наліваюць жыжкі. У шкляначках набіраецца электрычнасьць, і гэту электрычнасьць праводзяць па дроце ў тое месца, куды хочуць, а з таго месца дрот праводзяць у зямлю. Электрычнасьць у зямлі бяжыць ізноў да шкляначак і паднімаецца да іх з зямлі па іншым дроце; так гэтая электрычнасьць ня сьціхаючы ходзіць навакола, як у кальцы — па дроце ў зямлю і назад па зямлі, і ізноў па зямлі. Электрычнасьць можа хадзіць у адзін і ў другі бок, як захочам пусьціць яе: яна можа ісьці спачатку па дроце і вяртацца па зямлі, або спачатку па зямлі і вяртацца па дроце. Над дротам — у тым месцы, куды падаюць знакі — прыроблена магнітная стрэлка, і стрэлка гэтая пакручваецца ў адзін бок калі электрычнасьць пусціць туды па дроце і назад па зямлі, і ў другі — калі электрычнасьць пусьціць туды па зямлі і назад па дроце. На гэтай стрэлцы ўгавораны знакі, і па гэтых знакох на тэлеграфах пішуць з аднаго месца ў другое.

СОНЦА — ЦЯПЛЫНЯ

Выйдзі зімою ў ціхі марозны дзень у поле або ў лес і паглядзі навакол сябе і паслухай: усюды, навокала сьнег, рэкі пазамярзалі, сухія травінкі тырчаць з-пад сьнегу, дрэвы стаяць голыя, нішто не варушыцца.