Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/153

Гэта старонка не была вычытаная

дык і запаліць дровы і пусьціць цяплыню сонечную сабе ў пакой.

А калі ёсьць цяплыня, дык ёсьць і рух. Які ні ёсьць рух — усё ад цяплыні: або проста ад сонечнае цяплыні, або ад цяплыні тае, якую загатовіла сонца ў вуглі, у дрэве, ў хлебе і ў траве.

Коні, быкі возяць, людзі працуюць, што іх рухае? — Цяплыня. А адкуль яны ўзялі цяплыню? — З корму. А корм загатовіла сонца.

Вадзяныя і ветраныя млыны круцяцца і мелюць. Хто іх рухае? — Вецер і вада. А вецер хто гоніць? — Цяплыня. А ваду хто гоніць? — Цяплыня таксама. Яна падняла ваду параю ўгару, і бяз гэтага вада ня падала-б уніз. Машына працуе, — яе рухае пара. А пару хто робіць? — А ў дровах цяплыня сонечная.

З цяплыні робіцца рух, з руху — цяплыня. І цяплыня і рух ад сонца.