Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/155

Гэта старонка не была вычытаная

Я паглядзеў і ўбачыў — па полі бягуць два ваўкі: адзін стары, другі малады. Малады нёс на хрыбце зарэзанае ягнятка, а зубамі трымаў яго за нагу. Стары воўк бег ззаду.

Калі я ўбачыў ваўкоў, я разам з пастухом пабег за імі, і мы пачалі крычаць. На наш крык прыбеглі мужыкі з сабакамі.

Як толькі стары воўк убачыў сабакі і народ, ён падбег да маладога, выхапіў у яго ягнятка, перакінуў сабе на хрыбёт, і абодва ваўкі пабеглі хутчэй і згінулі з вачэй.

Тады хлопчык пачаў расказваць, як было; з даліны выскачыў вялікі воўк, схапіў ягнятка, загрыз яго і панёс.

Насустрэчу выбегла ваўчанё і кінулася да ягняці. Стары аддаў нясьці ягня маладому ваўку, з сам вольны пабег каля яго.

Толькі калі прыйшла бяда, тады стары пакінуў вучэньне і сам узяў ягня.

ЗАЙЦЫ

Зайцы начамі кормяцца карою дрэваў; зайцы палявыя — руняй і травою, гуменьнікі — хлебнымі зярнятамі на гумнах. За ноч зайцы пракладаюць на сьнягу глыбокі, відны сьлед. Да зайцоў ахвотнікі і людзі, і сабакі, і ваўкі, і лісы, і крукі, і арлы. Калі-б заяц хадзіў проста і роўна, дык нараніцы яго зараз-жа знайшлі-б па сьлядох і злавілі-б, але Бог даў зайцу трусасьць, і трусасьць ратуе яго.

Заяц ходзіць уночы па палёх і лясох бяз страху і пракладвае простыя сьляды, але як толькі прыходзіць раніца, ворагі яго прачыхаюцца, заяц пачынае чуць то брэх сабакаў, то