Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/157

Гэта старонка не была вычытаная

А для зьвяроў, блізка што для ўсіх, патрэбней за ўсё панюхаць рэч. Конь, воўк, сабака, карова, мядзьведзь да таго часу няз наюць рэчы, пакуль яе не панюхаюць.

Калі конь чаго-нібудзь баіцца, дык ён пырхае — прачышчае сабе нос, каб ляпей чуць, і да таго часу не пакіне баяцца, пакуль не абнюхае.

Сабака часта бяжыць за гаспадаром сьледам, а ўбачыць гаспадара — спалохаецца, не пазнае і пачне брахаць да таго часу, пакуль не абнюхае яго і не пазнае, што тое, што ёй навока страшна, ёсьць сам яе гаспадар.

Быкі бачаць, як рэжуць быкоў, чуюць як равуць быкі ў рэзьніцы, і ўсё не разумеюць што такое робіцца. Але варта карове ці быку пайсьці на месца, дзе бычая кроў, ды панюхаць, і ён зразумее, пачне раўсьці, біць нагамі, і яго не адгоніш ад таго месца.

У аднаго старога чалавека захварэла жонка ён пашоў сам даіць карову. Карова пырхнула, пазнала, што не гаспадыня, і не давала малака. Гаспадыня казала мужу апрануць яе кажух і хустку на галаву, — карова дала малако, але стары расхрэстаўся, карова панюхала ды йзноў спыніла малако.

Гончыя сабакі, калі зьнюхаюць зьвяра па сьлядох, дык ніколі не бягуць самым сьледам, а бокам шагоў на 20. Калі неспрактыкованы паляўнічы захоча навясці сабаку на сьлед зьвяра і тыкне сабаку носам у самы сьлед, дык сабака заўсёды адскочыць у бок. Дзеля яго сьлед гэтак моцна пахне, што ён нічога не разьбярэ па самым сьледзе і ня ведае, наперад ці назад пабег зьвер. Ён адбяжыць у бок і тагды толькі чуе, у які бок мацней пахне, і бяжыць за зьверам.