Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/158

Гэта старонка не была вычытаная

Ён робіць тое самае, што мы робім, калі нам гавораць голасна над самым вухам: мы адайдзем і тады здалёк толькі разьбярэм, што кажуць. Або калі вельмі блізка ад нас тое, што мы разглядаем, — мы адхілімся і тады разгледзім.

Сабакі пазнаюць адзін аднаго і даюць адзін аднаму знакі па паху.

Яшчэ танчэйшы нюх у кузулек. Пчала проста ляціць на тую краску, якая ёй патрэбна; чарвяк паўзе да свайго лістка, блашчыца, блыха, камар чуе чалавека за сотні тысяч блашчыцыных шагоў.

Калі малыя частачкі тыя, якія адлучаюцца ад матэрыі і пападаюць у наш нос, то як-жа малыя павінны быць частачкі тыя, якія пападаюць у нюх казуляк.

ВОШЧУП і ЗРОК

Запляці паказальны палец з сярэднім і заплеценымі пальцамі дакранайся да маленечкае кулькі так, каб яна пачулася паміж абодвух пальцаў, а сам заплюшч вочы. Табе здаецца што дзьве кулькі. Расплюшч вочы, — убачыш, што адна кулька. Пальцы ашукалі, а вочы паправілі.

Паглядзі (лепш за ўсё збоку) на добрае чыстае люстра: табе здаецца, што гэта — вакно або дзьверы і што там, ззаду, нешта ёсьць. Абмацай пальцам, — убачыш, што гэта люстра. Вочы ашукалі, а пальцы паправілі.

ШАУКАВІЧНЫ ЧАРВЯК

У мяне былі старыя тутавыя дрэвы ў садзе. Яшчэ дзед мой пасадзіў іх. Мне далі ўвосень.