Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/159

Гэта старонка не была вычытаная

залатнік насеньня шаўкавічных чарвей і парадзілі выводзіць чэрві і рабіць шоўк. Насеньне гэта цёмна-шэрае і гэткае маленечкае, што ў маім залатніку я налічыў яго 5835 штук. Яны меншыя за самую маленечкую шпілечную галоўку. Яны зусім няжывыя; толькі, калі раздушыш, дык яны пстрыкнуць.

Насеньне валялася ў мяне на стале, і я ўжо на‘т забыў аб ім.

Але раз вяcною я пайшоў у сад і заўважыў, што почка на тутавіку пачала раcпускацца, і на прыпары сонечным ужо быў ліст. Я ўспомніў аб насеньні чарвей і ў хаце пачаў прабіраць яго і рассыпаў прастарней. Большая часьць насеньня была ўжо ня цёмна-шэрая, як раней, а адно было сьветла-шэрае, а іншае яшчэ сьвятлейшае, з малочным адлівам.

На другую раніцу я рана паглядзеў яечкі і ўбачыў, што з іх чарвячкі ўжо выйшлі, а іншыя набрынялі і наліліся. Яны, відаць, пачулі ў сваіх скарупінках, што корм іхні пасьпеў.

Чарвячкі былі чорныя, касматыя і гэткія маленечкія, што трудна іх было разглядзець. Я паглядзеў у павялічвальнае шкло на іх і ўбачыў, што яны ў яечку ляжаць скуленыя колачкам і як выходзяць, дык выпростваюцца. Я пайшоў у сад па тутавыя лісты, набраў прыгаршчаў з чатыры, палажыў сабе на стол і ўзяўся рыхтаваць для чарвей месца так, як мяне вучылі.

Пакуль я рыхтаваў паперу, дык чарвячкі зьнюхалі на стале свой корм і папаўзьлі да яго. Я адсунуў і пачаў вабіць чэрві на ліст, і яны як сабакі за кавалкам мяса, паўзьлі за лістом па сукне стала праз алавікі, ножніцы і паперу. Тады я парэзаў паперы і папратыкаў яе ножыкам, на паперу наклаў лісьцьця і зусім з лістом