Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

САБАКА і ВОЎК.

Сабака заснуў за падворкам. Галодны Воўк набег і хацеў яго зьесьці. Сабака і кажа: „Воўча! пачакай мяне есьці, — цяпер я касьцісты, худы. А вось дай тэрмін, гаспадары будуць вясельле гуляць, тады мне яды будзе, колькі хочаш, я пасыцею — лепш тады мяне зьесьці“. Воўк паверыў і пайшоў. Вось прыходзіць ён другім разам і бачыць — Сабака ляжыць на страсе. Воўк і кажа: „што-ж, было вясельле?“ А Сабака кажа: „вось што, воўча: калі другі раз застанеш мяне соннага перад падворкам, дык не чакай больш вясельля”.

КАМАР і ЛЕЎ.

Камар прыляцеў да Льва і кажа: „ты думаеш, што ў табе сілы больш, як у мяне? Як бы ня так! Якая ў табе сіла? Што дзярэш ногцямі ды грызеш зубамі? — гэта і бабы гэтак вось з мужыкамі б‘юцца. Я дужэйшы за цябе: хочаш, дык выходзь на вайну!” І Камар затрубіў дый пачаў кусаць Льва за голыя шчокі і за нос. Леў пачаў біць сябе па твары лапамі і драць капцюрамі; разьдзёр сабе да крыві ўвесь твар і зусім змогся.

Камар затрубіў з радасьці і паляцеў. Пасьля заблутаўся ў павуценьне да павука, і пачаў павук яго смактаць. Камар і кажа: „дужага зьвяра, Льва, сходаў, а вось ад паскуднага павука гіну“.

КОНЬ і ГАСПАДАРЫ.

У садоўніка быў Конь. Працы яму было шмат, а корму мала. І пачаў ён маліць Бога,