Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/160

Гэта старонка не была вычытаная

палажыў паперу на чарвякі. Чэрві пралезьлі ў дзірачкі, усе залезьлі на ліст і зараз жа пачалі есьці.

На іншыя чэрві, калі яны вывеліся, я таксама налажыў паперу з лістом, і ўсе пралезьлі ў дзірачкі і пачалі есьці. На кожным аркушы паперы ўсе чарвячкі сабраліся разам і з краёў аб‘ядалі ліст. Пасьля, калі зьелі ўсё, дык поўзалі па паперы і шукалі новага корму. Тады я накладаў на іх новыя аркушы дзіравае паперы з тутавым лістом і яны пералазілі на новы корм.

Яны ляжалі ў мяне на паліцы, прыпаўзалі да самага краю, але ніколі не спадалі ўніз, дарма што яны сьляпыя. Як толькі чарвяк падайдзе да абрыву, ён перш чым спушчацца, з рога выпусьціць павуценьне і на ім прыклеіцца да краю, спусьціцца, павісіць, паглядзіць і калі хоча спусьціцца, — спусьціцца, а калі хоча вярнуцца назад, дык уцягнецца назад на сваім павуценьні.

Цэлую пару чарвякі толькі й рабілі, што елі. І лісту ўсё ім трэ‘ было падаваць больш і больш. Калі ім прынясеш сьвежы ліст і яны перабяруцца на яго, дык робіцца шум, быццам дождж па лі тох: гэта яны пачынаюць есьці сьвежы ліст.

Гэтак старэйшыя чэрві жылі пяць дзён. Ужо яны вельмі вырасьлі і пачалі есьць у дзесяць разоў больш як раней. На пяты дзень, я ведаў што ім трэба засыпаць, і ўсё чакаў, калі гэта будзе. Пад вечар на пяты дзень, якраз, адзін старэйшы чарвяк прыліп да паперы і пакінуў есьць і варушыцца.

На другую пару я доўга пільнаваў яго. Я ведаў, што чэрві некалькі разоў ліняюць, таму