Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/161

Гэта старонка не была вычытаная

што вырастаюць і ім цесна ў ранейшай скуры і яны апранаюць новую.

Мы пільнавалі на зьмену з маім таварышам. Увечары таварыш закрычаў: „распранацца пачаў, хадзеце!“ Я прыйшоў і ўбачыў, што запраўды — гэты чарвяк прычапіўся старою скураю да паперы, перарваў каля рота дзіру, высунуў галаву і тужыцца, круціцца — каб як вылезьці, але старая сарочка не выпушчае яго. Доўга я глядзеў на яго, як ён бічкаваўея і ня мог вылезьці, і захацеў памагчы яму. Я калупнуў чуць-чуць нагцём, але зараз-жа ўбачыў, што зрабіў глупства. Пад нагцём было нешта рэдкае, і чарвяк замёр. Я думаў, што гэта кроў, але пасьля я даведаўся, што ў чарвяка пад скураю ёсьць рэдкі сок — на тое, каб па змазцы лягчэй сходзіла яго сарочка. Нагцём я мусі папсаваў новую сарочку, таму што чарвяк хоць і вылез, але хутка памёр.

Іншых я ўжо не чапаў, а яны ўсе гэтак сама вылазілі з сваіх сарочак; толькі некаторыя прападалі, а блізка што ўсе, хоць і доўга мучыліся, але выпаўзалі такі з старое сарочкі.

Пераліняўшы, чарвякі мацней пачалі есьць, і лісту пайшло яшчэ больш. Праз 4 дні яны ізноў заснулі ды ізноў пачалі вылазіць з скураў. Лісту пашло яшчэ больш, і яны ўжо былі ростам у адну восьмую вяршка. Пасьля праз шэсьць дзён ізноў заснулі і выйшлі ізноў у новых скурах з старых і зрабіліся ўжо вельмі вялікія і таўстыя, і мы ледзь пасьпявалі гатовіць ім ліст.

На 9-ты дзень старэйшыя чарвякі зусім пакінулі есьці і папаўзьлі ўгару па паліцах і па стаўпох. Я сабраў іх і палажыў ім сьвежага