Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/162

Гэта старонка не была вычытаная

лісьцьця, яле яны адварочвалі галовы ад лісьцьця і паўзьлі проч. Я ўспомніў тады, што чарвякі, калі рыхтуюцца завівацца ў лялькі, дык пакінуць зусім есьці і паўзуць угару.

Я пакінуў іх і пачаў глядзець, што яны будуць рабіць. Старэйшыя залезьлі на столь, разыйшліся хто куды, папаўзьлі і пачалі працягваць па аднэй павуцінцы ў розныя бакі. Я глядзеў за адным. Ён залез у куток, працягнуў нітак з шэсьць на вяршок ад сябе ўва ўсе бакі, павіс на іх, перагнуўся падковаю ўдвая і пачаў круціць галавою і выпушчаць шаўковае павуценьне, так што нітачка абмотвалася навокал яго. Пад вечар ён ужо быў як у тумане ў сваёй павуціне, ледзь відаць было яго, а на другую раніцу ўжо яго і зусім ня відаць было за павуценьнем, — ён увесь абматаўся шоўкам і ўсё матаў.

Праз тры дні ён скончыў матаць і замёр.

Пасьля я даведаўся, колькі ён вынушчае ў даўжыню павуценьня за гэтыя тры дні. Калі разматаць усё яго павуценьне, дык выйдзе іншы раз больш як вярста, а рэдка менш. І калі падлічыць колькі разоў трэба матнуць чарвяку галавою ў гэтыя тры дні, каб пусьціць павуціну, дык выйдзе, што ён павернецца вакол сябе за гэтыя тры дні 300.000 разоў. Значыцца, ён, ня сьціхаючы, кожную сэкунду робіць абарот. Затое ўжо пасьля гэтае работы, калі мы зьнялі некалькі лялечак і разламалі іх, дык мы знайшлі ў лялечках чарвякі зусім высахшыя, белыя, быццам васковыя.

Я ведаў, што з гэтых лялечак з белымі васковымі мрацамі ў сярэдзіне павінны выйсьці матылькі, але, гледзячы на іх, ня мог гэтаму