Старонка:Леў Талстой. Для дзяцей (1928).pdf/165

Гэта старонка не была вычытаная

верыць. Аднак-жа ўсё такі я на 20 дзень пачаў глядзець, што будзе з тымі, якія я пакінуў.

На 20-ты дзень, я ведаў, што павінна быць зьмена. Нічога ня было відаць, і я ўжо думаў — што-нібудзь ня так, як раптам заўважыў — на аднэй лялечцы кончык пацямнеў і намок. Я падумаў ужо, ці не папсаваўся, і хацеў выкінуць. Але пасьля падумаў: ці ня гэтак пачнецца? і пачаў глядзець, што будзе. І праўда, з мокрага месца нешта кранулася. Я доўга ня мог разабраць, што гэта такое. Але пасьля паказалася нешта падобнае на галаву з вусікамі. Вусікі варушыліся. Пасьля я заўважыў, што лапка, пр сунулася ў дзірку, пасьля другая, і лапкі чапляліся і вырабляліся з лялечкі. Усё далей і далей выдзіралася нешта, і я разабраў — мокрага матылька. Калі вылезьлі ўсе шэсьць лапак, задок выскачыў, ён вылез і тут-жа сеў. Калі матылёк абсох, ён зрабіўся белым, распасьцёр крыльля, палятаў, пакруціўся і сеў на вакно.

Праз два дні матылёк на шалёўцы радком наклаў яечак і прыклеіў іх. Яечкі былі жоўтыя. 25 матылькоў паклалі яечкі. І я набраў 5000 яечак.

На другі год я выкарміў ужо больш чарвей і больш выматаў шоўку.